III адкрыты фестываль керамічнай цацкі "Гліняны цуд" (Анонс)

21.06.2023

23-24 чэрвеня 2023 года на пляцоўцы ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёну” адбудзецца III адкрыты фестываль керамічнай цацкі “Гліняны цуд”, у якім прымуць удзел майстры, педагогі і навучэнцы Мінскай, Магілёўскай, Брэсцкай і Гомельская вобласці.

У праграме фестывалю: шэсце ўдзельнікаў свята з павозкай ганчара, які прадае свістулькі па вуліцах горада, конкурс па вырабу керамічных цацак, выставы гатовых работ удзельнікаў, адкрыццё выставы “Скарбонка талентаў”, прысвечанай 40-годдзю Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь студыі “Скарбонка”, творчыя майстар-класы па прымяненню старынных тэхналогій у стварэнні цацкі і іх выкарыстанню ў сучасных умовах.

Праграма фестывалю:

📆23 чэрвеня
✅ 12.00-13.30 – урачыстае адкрыццё фестывалю: шэсце ўдзельнікаў свята з павозкай ганчара, які прадае свістулькі па вуліцах горада, прадстаўленне ўдзельнікаў;
✅ 14.00-14.30 – адкрыццё выставы “Скарбонка талентаў”, прысвечанай 40-годдзю Заслужанага аматарскага калектыву РБ студыі “Скарбонка”.
✅14.30-17.30 – творчы конкурс па вырабу керамічных цацак, выставы гатовых работ удзельнікаў фестывалю.
✅17.30-18.30 – майстар-клас у ганчарнай майстэрні ў в.Саковічы.

📆24 чэрвеня
✅9.30-11.00 – конкурс па вырабу керамічнай цацкі.
✅11.00-12.30 – творчыя майстар-класы па прымяненню старынных тэхналогій у стварэнні цацкі і іх выкарыстанню ў сучасных умовах.
✅13.00-14.00 – узнагароджванне ўдзельнікаў фестывалю.

Меню раздела